ЛІТАРАТУРА 2021 ГОДА

 

Мары і туга ў краінах Поўначы


Сёлета Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы запрашае дзяцей і дарослых на чытанні ўслых твораў, агульная тэма якіх - мары і туга. Павелічэнне дыстанцыі паміж людзьмі і закрыццё межаў наклалі адбітак на сучаснае жыццё. Мары і туга - тое, што яднае людзей нягледзячы на межы. Тое, пра што мы марым і аб чым тужым, можа бясконца адрознівацца, але пачуцці ўніверсальны. Літаратура ва ўсе часы дапамагала нам забыцца ў марах, што, напэўна, асабліва важна зараз падчас пандэміі. Таму сёлета Тыдзень літаратуры краін Поўначы запрашае пагутарыць менавіта пра мары і тугу.

 

Мары і туга ў сёлетніх кнігах


Мары і туга з'яўляюцца галоўнай тэмай сёлетніх кніг, абраных для чытання ўслых. Дзеці запрашаюцца да cвітальных чытанняў твора Карын Эрландсан "Лавец жэмчугу". У гэтай кнізе, якая была намінавана на прэмію Паўночнай рады ў галiне дзіцячай і юнацкай літаратуры, мы разам з Мірандай адпраўляемся на пошукі ўсімі жаданай "Зрэнкі Вока" - самай каштоўнай жамчужыны. Згодна з легендай, той, хто знойдзе гэтую жамчужыну, ніколі больш не будзе тужыць.

Для змяркальных чытанняў дарослым прапануецца класічны раман "Катрына" Салі Сальмінэн. Мы знаёмімся з маладой Карын, якую заваблівае замуж бедны марак, намаляваўшы прыхарошаную карціну сумеснага жыцця пары ў будучым. Апавяданне пра жыццё Карын - апісанне лёсу аландскай жанчыны, якое ўражвае і не губляе папулярнасці праз гады.

 

КНІГІ ДЛЯ ЧЫТАННЯЎ 2021:

KatrinaPärfiskaren

Error loading MacroEngine script (file: headerScript.cshtml)