ТЭМА ГОДА
Мары і
туга ў
краінах
Поўначы
Сёлета
Тыдзень
літаратуры
краін
Паўночнай
Еўропы
запрашае
дзяцей і
дарослых
на чытанні
ўслых
твораў,
агульная
тэма якіх -
мары і туга.
Павелічэнне
дыстанцыі
паміж
людзьмі і
закрыццё
межаў
наклалі
адбітак на
сучаснае
жыццё. Мары
і туга - тое,
што яднае
людзей
нягледзячы
на межы. Тое,
пра што мы
марым і аб
чым тужым,
можа
бясконца
адрознівацца,
але
пачуцці
ўніверсальны.
Літаратура
ва ўсе часы
дапамагала
нам
забыцца ў
марах, што,
напэўна,
асабліва
важна
зараз
падчас
пандэміі.
Таму
сёлета
Тыдзень
літаратуры
краін
Поўначы
запрашае
пагутарыць
менавіта
пра мары і
тугу.
Мары і
туга ў
сёлетніх
кнігах
Мары і туга
з'яўляюцца
галоўнай
тэмай
сёлетніх
кніг,
абраных
для
чытання
ўслых.
Дзеці
запрашаюцца
да cвітальных
чытанняў
твора
Карын
Эрландсан
"Лавец
жэмчугу". У
гэтай
кнізе, якая
была
намінавана
на прэмію
Паўночнай
рады ў
галiне
дзіцячай і
юнацкай
літаратуры,
мы разам з
Мірандай
адпраўляемся
на пошукі
ўсімі
жаданай
"Зрэнкі
Вока" - самай
каштоўнай
жамчужыны.
Згодна з
легендай,
той, хто
знойдзе
гэтую
жамчужыну,
ніколі
больш не
будзе
тужыць.
Для змяркальных чытанняў дарослым прапануецца класічны раман "Катрына" Салі Сальмінэн. Мы знаёмімся з маладой Карын, якую заваблівае замуж бедны марак, намаляваўшы прыхарошаную карціну сумеснага жыцця пары ў будучым. Апавяданне пра жыццё Карын - апісанне лёсу аландскай жанчыны, якое ўражвае і не губляе папулярнасці праз гады.