“ЛАВЕЦ ЖЭМЧУГУ” КАРЫН ЭРЛАНДСАН
Гэта
нешта, па
чым ты
будзеш
тужыць,
нешта, чым
ты будзеш
валодаць…
нешта
вялікае."
"Лавец жэмчугу" Карын Эрландсан - гэта прыгодніцкае апавяданне, першая частка серыі кніг "Легенда пра "Зрэнку Вока". Галоўная гераіня твора - умелы лавец жэмчугу Міранда, якая паставіла сабе мэту знайсці таямнічую "Зрэнку Вока". Згодна легендзе, той, хто знойдзе гэтую жамчужыну, ніколі больш не будзе тужыць.
Гэта дынамічнае апавяданне распавядае пра сяброўства і тугу, а таксама яно заахвочвае чытача паразважаць над пытаннямі кшталту "Што насамрэч важнейшае за ўсё ў жыцці?" У 2018 годзе гэта кніга была намінавана на прэмію Паўночнай рады ў галiне дзіцячай і юнацкай літаратуры. "Лавец жэмчугу" многім падыходзіць для чытння, але больш за ўсіх - дзецям ад 9 гадоў і сталей.
Для
чытання
ўслых
абраныя
дзве
першыя
часткі
кнігі:
-
Прадказанне
(с. 7-10)
- У моры (с. 11-15)