“ПIПІ ДОЎГАЯПАНЧОХА” АСТРЫД ЛІНДГРЭН

 

 

Citattegn

Каня на верандзе не было. Томі далікатна пастукаў у дзверы. Адтуль данёсся глухі голас:

- Хто там ідзе
у час начны
у логава маё?
Ці гэта здань,
ці толькі ты,
малое мышанё?
- Не, Піпі, гэта мы! - закрычала Аніка.


 

Пра кнігу

 

Піпі Доўгаяпанчоха - яркая і непаслухмяная дзяўчына, якая стварае сабе жыццё, у якім усё можа быць па-дурному і весела. У гэтай гісторыі мы прымаем удзел у вечарыне з нагоды дня нараджэння, арганізаванага ў стылі Піпі, і на яго запрошаны, вядома ж, Томі, Анiка, маленькі Бадзі і спадар Нільсан. І заўсёды здараецца нешта захапляльнае, калі гаворка ідзе пра Піпі! 

 

"Піпі святкуе дзень нараджэння"- гэта асобная частка кнігі «Пiпі Доўгаяпанчоха».

На беларускай мове кніга выйшла ў выдавецтве Зміцера Коласа ў 2008 годзе, чудоўны пераклад зрабіў Дзмітры Плакс.

 

 

 

 

Pippi_viru

Пра аўтара

Астрыд Ліндгрэн (1907-2002) - адна з самых вядомых у Швецыі і лепшых у свеце дзіцячых пісьменнікаў. Яе кнігі былі перакладзеныя на 95 розных моў, і было прададзена больш за 145 мільёнаў асобнікаў па ўсім свеце. Яе афіцыйнае прызнанне адбылося ў 1945 годзе з гісторыяй пра Пiпі Доўгуюпанчоху.

 

Астрыд Ліндгрэн заваявала мноства ўзнагарод, а таксама была абрана ганаровым доктарам у Варшаўскім універсітэце (1989) і ва ўніверсітэце Лiнчопiнга (2000). Сацыяльныя дэбаты глыбока хвалявалі Астрыд, асабліва пытанні, якія тычацца дзяцей, абароны жывёл і бежанцаў, і яна часта выступала публічна і заклікала да паляпшэння сітуацыі па гэтых пытаннях.

 

 

 

 

Спампаваць тэкст